Старонка:Son na kurgane.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

41 2-е відма.

На, і ўчыцеся ахвоты
Шанаваць закляцьця сплёты.

Сядзьце роўна і пакорна:
Як калоды — так праворна,

Як у пні клін — так свабодна,
Як дамоўкі — так выгодна.

Ад граніцы да граніцы
Страж мая тут — паляўніца.

Дум згасіце ўсе праявы;
Цемра тут закон і права!

Таварыш 3-го відма, (кабета).

Ад усходу да ночы
Так шла ў постаці звінна —
Смольлю пот лез у вочы,
Хоць круці — кашуліна.

А тут платы за многа
Кажуць, хоць гэтак мала…
Наце! што-ж? ваша змога,
Наша дзе не прапала.

3-е відма (з насьмешкай).

Вось табе падмога ў працы
Па скарб лезьці у палацы,

Дабівацца ў валадарства
Цёмна-ночнаго мацарства.

Сядзьце квола, асьцярожна;
Гляньце там, тут а трывожна, —