Старонка:Son na kurgane.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як пыліны — так забыты,
Як атопкі — так прыбіты.

Ажані тапор з неславай, —
Цемра тут закон і права!

Таварыш 4-го відма (аднарукі).

Як па праўдзе судзіці —
Мне належала-б плата,
А тут кажуць плаціці
За якуюсь там страту.

Руку рвучы, машына
Сапсавалася, праўда, —
Але ў чым-жэ я вінны,
Калі вінна прылада.

4-е відма.

Ўсё для дружбы, ўсё для большай
Тваім думам збор вясёльшы.

Сядзьце роўна, жэлязіста,
Мазаліста і крывіста;

Як дым гутні — так цягуча,
Як час векаў — так жывуча.

Як авечкі — гэтак дружна,
Як падмуркі — так натужна; —

Скарб ня будзе тваёй стравай:
Цемра тут закон і права!

Таварыш 5-го відма.

Так усё аплуцілі —
Не найці ў сьвеце сьвета,