Старонка:Son na kurgane.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чорны.

Ха-ха-ха! Жыць табе трудна,
Цесна, хоць так сьвет вялікі,
Й думце з людзямі адлюдна,
Свойскае стало ўсё дзікім.

І долю ўжо як абязвечыў, -
Скарб цябе цягне закляты.
А сколькі разоў ад мяне чуў:
Лезеш і тутка здарма ты!

Сам (находзючы тапор).

Вось і тапор мой. К рабоце жывей!
Скарб дастаць мушу я гэты;
Ласкай павее тады ад людзей.
Неба і цэлаго сьвета.

(Замахіваецца тапаром у самые дзьверы: Чорны ізноў яго выбівае; Сам абяссілены валіцца на зямлю)

Чорны.

Калі-ж ты спагоніш ахвоту?..
Вянь павуцінай, травою;
Зьмешайся з гразёю, з балотам,
Стукай аб мур галавою...

Вясёлкай табе скарб сьмяецца,
Вогнікам зводзе бліскучым...

(Сам мацуецца устаць).

Што? Зноў табе, квольнік, здаецца,
Што сіл досьць маеш магучых,

Каб мяне тут паканаць, адалеці,
вываліць дзьверы ў замчышчы.
не! Перш магілай на сьвеце
Станеш свайго пажарышча,