Старонка:Son na kurgane.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жартуеш здарма ты,
Наклаўшы ламоў...
Я траплю да хаты,
Я траплю дамоў!

(Ідзе далей).

Русалкі, (выбегшы, разам).

І не наш, і ні чый, -
Так сабе чэлавек.

1-я русалка.

Для спачынку яму
Я прыдумала лек.

2-я русалка.

І мне ведама ўжо.

3-я русалка.

Знаю я. Як не знаць?

Усе тры, (разам).

Вось тут на кургане
Яго ўложым мы спаць.

(Чэпляюцца ізноў валасамі за сукі і калышуцца).

Ха-ха-ха! Сёньні ўжо
Ён ня выйдзе атсюль.
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Гу-та-та, гу-та-туль!

1-я русалка.

Ах, успомніла я
Сваё ў летку жыцьцё;
Пільнавала тады
Я за вёскай жытцо.