Старонка:Son na kurgane.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўспамінаючы свой
Век з людзьмі малады.

Усе тры, (разам).

Гу-ля-ля, гу-та-та!
Так сюды і туды -
Ўспамінаем мы свой
Век з людзьмі малады.

(Чуваць зноу затрашчэлі сукі).

1-я русалка.

Зноў трашчыць у кустох.

3-я русалка.

Гэта, знаць, любы мой
Ўжо вярнуўся ка мне
Са старонкі чужой.

1-я русалка.

Не, ня твой, але мой
Зьменнік той ходзе, знаць, -
Зноў мяне палюбіў,
Будзе зноў цалаваць.

2-я русалка.

І ні твой, ні яе,
А мой верны слуга
Княжну ўспомніў сваю,
І ідзе, як мага.

3-я русалка, (як-бы сама да сябе)

Мо' нябошчык сынок?..

1-я русалка, (як раней)

Мо' татуля сівы?..