Старонка:Son na kurgane.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У мяне-ж, ах, прышло
Дзіцянётка на сьвет;
Хлопчык мілы такі,
Як-бы с кветак букет.

Стыдна стало ўжо тут
Мне за долю сваю…
Я ў пялёнках яго
Закапала ў зямлю.

Як нябошчык, жуда
Мяне ўсю абняла:
Я у горад аттуль
Пабрыла, уцекла.

Ну, пасьля гарадзкі
Брук мяне адале:
Хто мне лепей плаціў —
Ласкі лепшые меў.

З віном слёзы піла,
Час маланкай ішоў;
Не стрывала і там —
Уцекла ўжо дамоў.

Сьцюжай выла зіма,
Сьцежку сьнег засыпаў;
Даплелася сяк-так,
Дзе маленькі мой спаў.

Абняла курганок,
Сьлёзы беглі с павек,
І заснула я там,
Ах, заснула на век!

І за тое сную
Так сюды і туды,