Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але гэта ня ксёндз, — гэта з места конна вяртаецца дворны. Можа яму што-нібудзь вядома. Вось ён прывязвае каня да плоту і сьпяшаецца ў двор. Госьці з гаспадыняю дому на чале выбягаюць на ганак.

— Ёсьць весткі? Ёсьць? Што? Хадзі-ж сюды! Ты ведаеш напэўна? Абвешчаны рэзультат?

Пытаньні сыплюцца, як град, а мужык кідае шапку ўгару.

— Наш пан выбраны!

Пані Яжынская раптоўна сядае на лаву і прыціскае руку да грудзей.

— Няхай жыве! Няхай жыве! — гукаюць суседзі. — Няхай жыве!

Слугі і дворныя таксама выбягаюць на ганак. — Няхай жыве! „Немцы пабіты“! Няхай жыве пан пасол! І пані пасьліха!

— А дзе-ж ксёндз? — пытаецца хтосьці.

— Зараз прыедзе, — адказвае дворны, — яшчэ падлічаюць некаторыя галасы…

— Падаваць палудзень, — гука́е пан пасол.

— Няхай жыве! — паўтараюць некаторыя з гасьцей.

Усе вяртаюцца ў залю. Госьці ўжо спакойна віншуюць гаспадара й гаспадыню. Толькі пані Яжынская ня мае сілы ўтаіць свае радасьці і, ня гледзячы на прысутных, кідаецца мужу на шыю. Але госьці ня бачаць у гэтым нічога дрэннага, — наадварот, усе вельмі рады.

— Дзякуй Богу, мы яшчэ жывём, — кажа сусед з Мізэрова.