Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

людзі казалі, што яму прыдзецца прадаць Пагнэмбін. Хіба, мо, ажэніцца з багатаю.

— А хутка ён вернецца?

— Хто яго ведае. У двары кажуць, што хутка ён прыедзе з жонкаю. Як ён вернецца, дык немцы яго прыціснуць. Заўсёды гэтыя немцы! Лезуць яны, быццам чэрві! Куды ні глянеш, дзе ні паглядзіш, у вёсцы ці ў месьце — ўсюды немцы. Гэта мусі за нашыя грахі. А ратунку няма скуль чакаць!

— Можа ты што-нібудзь прыдумаеш, то-ж ты разумная жанчына.

— Што я прыдумаю, што? Хіба я па добрай волі брала ў Юста грошы! Але, нарэшце, брала на справу, а цяпер гэтая хата, ў якой мы сядзімо, і ўся нашая зямля — гэта ўжо яго. Юст лепшы за іншых немцаў, але й ён мае на ўвазе сваё дабро, а ня чужое. Юст ня дасьць адсрочкі, як і іншым ня даў. Хіба-ж я гэткая дурная, хіба-ж я ня ведаю, нашто ён мне суне грошы! Але што-ж рабіць! што рабіць! — казала яна ў роспачы, — радзь ты, калі разумны. Французаў ты ўмеў біць, а што будзеш рабіць, як у цябе ня будзе страхі над галавою, альбо ня будзе чаго есьці?

Пераможнік каля Гравэлёту схапіўся за галаву.

— О, Божа! Божа! — выгукнуў ён.

У Магды было добрае сэрца; яе расчуліла гэтая Бартэкава мука і яна тут-жа сказала:

— Ціха! ціха! не хапайся за галаву, калі рана яшчэ не загаілася. Абы толькі Бог даў