Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гнечаным стане. Ен напісаў быў яшчэ адну скаргу, але яе ня прынялі. Артыкулы Posener Zeitung зрабілі нядобрае ў адносінах да яго ўражаньне ў урадовых сфэрах. Таму што, няўжо-ж улады не павінны былі клапаціцца аб мірным нямецкім насяленьні, якое ў апошняй вайне выказала гэткую любасьць да бацькаўшчыны і панясло гэтулькі ахвяраў? Дзеля гэтага было саўсім справядліва, каб Бартэкаву скаргу саўсім адхілілі. Але разам з тым няма дзіва, што гэта над’звычайна цяжка на яго падзеяла.

— Мы цяпер ужо аканчальна згінем, — сказаў ён.

— Аканчальна, — паўтарыла баба.

Бартэк пачаў аб нечым думаць мацней.

— Мяне жорстка скрыўдзілі, — сказаў ён.

— Бэгэ цяпер прасьледуе хлопчыка, — казала Магда. Я хадзіла яго прасіць, а ён мяне яшчэ вылаяў. Ой, цяпер у Пагнэмбіне немцы рэй вядуць. Яны цяпер нікога не баяцца.

— Але, цяпер яны дужэйшыя за ўсіх, — сумна заўважыў Бартэк.

— Я хоць і простая жанчына, але скажу табе, што дужэйшы за ўсіх Бог.

— У ім нам ратунак, — дадаў Бартэк.

Настала мінютная маўчанка.

— Ну, а што Юст? — спытаўся Бартэк.

— Каб Усемагутны Бог даў ураджай, дык можа як-нібудзь, яму й аддамо наш доўг. Быць можа, таксама й абшарнік нам паможа, хаця й сам ён у даўгох у немцаў. Яшчэ перад вайною