Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а дзеля таго, што ў часе дажджу людзей апаноўвае соннасьць, дык праз гэта пазёўвалі консэрватары і нацыяналь-лібэралы, пазёўвалі й соцыялістыя, пазёўваў і цэнтр, таму што гэта адбывалася яшчэ да вядомае „культурнае барацьбы“.

Урэшце ўсяго парлямэнт не палічыў патрэбным дэбатаваць гэтую „польскую скаргу" і спакойна перайшоў да чарговых справаў.

Тымчасам Бартэк сядзеў у вастрозе, ці, праўдзівей кажучы, ляжаў у вастрожным шпіталі, таму што ад удару каменем у яго адкрылася рана, адтрыманая ім на вайне.

Калі ў яго ня было гарачкі, дык ён думаў, як той індык, які здох з думак. Але Бартэк ня здох, а толькі нічога ня выдумаў.

Аднак, інады ў мінюту прасьвятленьня яму прыходзіла да галавы думка, што, быць можа, дарэмна ён гэтак лупіў французаў.

А тымчасам Магдзе прыходзілася надта туга. Трэ’ было плаціць штраф, а грошай ня было скуль узяць. Пагнэмбінскі ксёндз хацеў памагчы, але ў касе ў яго знайшлося толькі каля сараку марак. Пагнэмбін быў беднаю парафіяй дый пры гэтым у старога ксяндза ніколі грошы не залежваліся. Пана Яжынскага ня было дома. Казалі, што ён выехаў сватацца да нейкае багатае паненкі ў Каралеўства Польскае.

Магда проста ня ведала, што рабіць.

Аб адсрочцы штрафу дарма было і думаць. Дык што-ж у гэткім выпадку рабіць? Прадаць коні, каровы? Час быў самы цяжкі: надходзіла