Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

час пан Бэгэ стаяў перад ганкам, абкружаны парасятамі, якім ён кідаў кавалкі хлеба.

Гэта быў чалавек высокага росту, гадоў каля пяцёхдзёсяцёх, але яшчэ моцны, як дуб. Ён быў ня надта тоўсты, толькі твар яго быў вельмі поўны, а ў гэтым твары плавалі вельмі рыбячыя вочы, ў якіх адбівалася адвага і энэргія.

Бартэк падыйшоў да яго і спытаўся:

— Ты гэта за што, немец, б’еш маё дзіця? was?

Пан Бэгэ адступіў на некалькі крокаў, зьмерыў вачыма Бартэка бяз ценю страху і флегматычна сказаў:

— Вон, польскі „дурань!“

— Ты за што дзіця б’еш? — паўтарыў Бартэк.

— Я й цябе буду біць, польскі „хаме“. Цяпер мы вам пакажам, хто тут гаспадар. Ідзі к чорту, жалься ў суд… проч!

Бартэк схапіў настаўніка за плячо, пачаў моцна яго трасьці і крыкнуў сільным голасам:

— Ды ці ведаеш ты, хто я такі? ці ведаеш, хто французаў адлупцаваў? ці ведаеш, хто гаварыў са Штэйнмэцам? За што б’еш дзіця, швабская морда?

Рыбячыя вочы Бэгэ вырачыліся ня горш, як у Бартэка, але Бэгэ быў чалавекам дужым і рашыў адным махам звольніцца ад нападаўшага.

Немец размахнуўся і тра́хнуў па шчацэ пераможніка пры Гравэлёце і Сэдане. Тады мужык раззлаваўся і з нязвычайнаю шпаркасьцю зьмерыў два разы па вуху Бэгэ. У Бартэку ізноў абудзіўся