Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII.

Бартэк вярнуўся з вайны настолькі слабым, што ў працягу некалькіх дзён ня мог працаваць. Гэта было вялікае няшчасьце для ўсяе гаспадаркі, таму што для некаторых работаў патрэбен быў мужчына. Магда ўпраўлялася, як ўмела. Працавала яна з раніцы да ночы: суседзі Чамярніцкія памагалі ёй, але ўсё такі гэтага не хапала, і гаспадарка пакрысе йшла да ўпадку. Магда залезла ў доўг колёністаму Юсту, немцу, які некалі купіў у пагнэмбінскага абшарніка пятнаццаць маргоў нібыто нягоднае зямлі, а цяпер меў найлепшую гаспадарку і гатоўку, якую пазычаў, за што даставаў даволі паважныя процанты. Ён пазычаў перш за ўсё абшарніку пану Яжынскаму, прозьвішча якога зіхацела ў „залатой кнізе“, але які якраз па гэтай прычыне павінен быў падтрымліваць бліск свайго роду на адпаведнай вышыні. Юст, аднак-жа, не задавольваўся гэтым і таксама пазычаў сялянам. Вось ужо паўгода, як Магда пазычыла ў яго некалькі дзесяткоў талераў; часьць была паслана Бартэку ў часе вайны. Ўсё гэта было-б нішто. Бог даў добры ўраджай і доўг лёгка можна было-б пагасіць, абы толькі