Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты плаціш, п‘яніца, ты! — раптоўна, пачуўся голас Магды, — але я й табе заплачу, не бядуй!

Бартэк паглядаў на жонку пасалавеўшымі вачыма.

— А ты гаварыла са Штэйнмэцам? хто ты такая?

Магда, не адказваючы яму, зьвярнулася да чулых слухачоў і пачала вычытваць:

— Ой, людзі, людзі, бачыце вы мой сорам, маю горкую долю. Вярнуўся, — я ўцешылася з яго, як з якога-нібудзь добрага, а ён вярнуўся п‘яны. І Бога запомніў, і папольску гаварыць запомніў. Лёг спаць, працьвярозіўся, а цяпер ізноў п‘е ды маім трудом, маім потам расплачваецца. А адкуль ты ўзяў гэтыя грошы? хіба-ж ня я іх дабыла сваею крываваю працаю, сваім стараньнем? Ой, людзі, людзі, гэта ўжо не каталік, не чалавек, гэта немец абадраны, што брэша панямецку ды крыўдзіць людзей. Гэта адшчапенец, гэта…

Тут баба залілася сьлязьмі, і ўзяўшы на актаву вышэй галасіла:

— Раней ён быў мужык дурны, але добры, а цяпер што з яго зрабілі? Чакала я яго ўвечары, чакала й раніцай і, нарэшце, дачакалася. Няма мне ўцехі! О, Божа Усемагутны! Божа Цярплівы! Каб ты ўрэшце зрабіўся немцам.

Апошнія словы Магда выгаварыла гэтак жаласна, блізу што пяючы.

— Ціха, — крыкнуў Бартэк, — а не, дык дам.

— Бі, адсячы галаву, адсячы зараз-жа, забі,