Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ціха! Не раві. Лепей вось спытайся, дурань, у ксяндза, або ў пана.

— Ды хіба-ж ксёндз быў на вайне? або пан быў? А я быў. Ня верце, хлопцы. Цяпер нас пачнуць шанаваць. Хто выйграў бітву? Мы выйгралі, я выйграў. Цяпер аб чым ні папрашу, тое й дадуць. Калі захачу быць абшарнікам ў Францыі, дык і буду. Урад добра ведае, хто лепей за ўсіх лупіў французаў. Нашыя палкі былі самыя лепшыя. Гэтак пісалася ў прыказах. Цяпер паляком лахва, — разумееце?

Беж махнуў рукою, устаў і выйшаў. Бартэк і ў палітыцы адтрымаў перамогу. Маладыя хлопцы, якія засталіся з ім у карчме, цяпер пазіралі на яго з глыбокаю пашанаю, а ён казаў далей:

— Чаго я ні захацеў-бы, тое й дадуць. Стары Беж дурань, разумееце? Урад загадвае біць, дык, значыцца, трэба біць! Хто будзе з мяне зьдзекавацца? Немец? А гэта што?

Тут ён ізноў паказаў на свае крыжы і мідалі.

— А за каго я лупіў французаў? Не за немцаў ці што? Я цяпер лепшы за кожнага немца, таму што ніводзін немец ня мае гэтулькі крыжоў і мідалёў. Дайце піва. Я гаварыў з Штэйнмэцам і гаварыў з Падбельскім. Дайце піва.

Пакрысе начыналася п’янства. Бартэк засьпяваў:

„Trink, trink, trink!
Wenn in meiner Tasche
Noch ein Taler klingt“.

Раптоўна ён выняў з кішаня жменю фэнігаў.