Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але, немцам пашчасьціла ў гэтай страшэннай вайне, — яны перамаглі, а мы ім памаглі. Але якая карысьць нам будзе ад гэтага, толькі Бог адзін ведае.

Бартэк вырачыў на яго вочы.

— Што вы кажаце?

— Немцы й да вайны не хацелі нас шанаваць, а цяпер гэтак насы задзіраюць, быццам над імі й Бога няма. Яны яшчэ горш будуць зьдзекавацца з нас, дый яно і цяпер ўжо зьдзекуюцца.

— Няпраўда! — запярэчыў Бартэк.

У Пагнэмбіне стары Беж карыстаўся гэткім аўторытэтам, што ўся вёска думала, так сказаць, яго галавою, і лічылася грубасьцяй пярэчыць яму, але цяпер Бартэк быў пераможнікам і таксама аўторытэтам.

Аднак-жа, вяскоўцы глянулі на яго са зьдзіўленьнем і навет з некаторым незадаваленьнем.

— Ты што-ж гэта? з Мацеем будзеш спрачацца?

— Што-ж мне Мацей? Я не з такімі гаварыў, разумееце! Хлопцы! Хіба я не гаварыў са Штэйнмэцам, wass? Мацей чыпуху кажа. Цяпер нам будзе лепей.

Мацей з мінюту паглядзеў на пераможніка і пасьля сказаў:

— Эх, ты, дурань!

Бартэк стукнуў кулаком па стале аж усе чаркі і кубкі зазьвінелі.

— Still! der Kerl da! Heu, Stoh…