Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Табе якое дзела? Was? done diner, разумееш?

Магда, як відаць, пачынала злаваць.

— Паякому гэта мы гутарым? Хіба ня ўмееш папольску? Што з цябе зрабілі?

— Дай мне есьці!

— Марш у хату!

Усякая каманда рабіла на Бартэка неадбойчае ўражаньне. І вось цяпер, пачуўшы слова „марш!“, ён выпрастаўся, выцягнуў рукі па швох і, зрабіўшы паўзварот, памаршаваў у паказаным кірунку. І толькі на парозе Бартэк апамятаўся і са зьдзіўленьнем зірнуў на Магду.

— Ну, што ты, Магда? што ты?

— Марш! марш!

Бартэк увайшоў у хату, але тут-жа на парозе ўпаў. Гарэлка моцна разабрала яго. Ён засьпяваў, а пасьля абвёў вокам хату, шукаючы Франка. Бартэк навет сказаў: morgen Kerl! хаця Франка ня было. Рыцар наш зарагатаў, зрабіў адзін крок вельмі вялікі, пасьля два крокі вельмі маленечкія, крыкнуў: гура! і выцягнуўся на кушэтцы. Пад вечар Бартэк устаў, прывітаўся з Франкам і, выпрасіўшы ў Магды з дзесяток фэнігаў, урачыста пайшоў у карчму. Слава аб яго дзеях распаўсюджылася ў Пагнэмбіне яшчэ да яго прыходу, таму што некаторыя жаўнеры з іншых кампаніяў таго самага палку, вярнуўшыся раней, расказвалі аб яго дзеяньнях каля Гравэлёту і Сэдану. А цяпер, калі ў вёсцы стама веда-