Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— О, Божа!

— Глупства.

— Страшэнна як ты схудзеў!

— Ruhig, — заўважыў Бартэк.

Ён, сапраўды, вельмі схудзеў і счарнеў і вопратка яго была абтрэпана. Сапраўдны пераможнік. Пры гэтым ён пахіставаўся.

— П’яны ты, ці што?

— Я… яшчэ слабы.

Бартэк быў слабы, гэта праўда, але разам з тым і п’яны, бо пры яго худзізьне для яго даволі было аднае добрае чаркі гарэлкі, а ён на станцыі выпіў чатыры. Затое й выглядаў ён сапраўдным пераможнікам. Гэткага выразу твару ў яго ніколі ня было.

— Ruhig, — паўтарыў Бартэк. — Мы скончылі Krieg (вайну), цяпер я пан, разумееш. А гэта, бачыш? — казаў ён далей, паказваючы на свае крыжы й мідалі. — Ведаеш, хто я такі! — А? links, rechts! Heu! Stroh! сена! салома! салома! сена! halt!

— Апошняе слова halt Бартэк выгаварыў гэтак моцна, што баба адскочыла ад яго на некалькі крокаў.

— Што ты? ашалеў?

— Як маешся, Магда? Калі я табе кажу: як маешея?.. дык значыцца, як маешся?.. А пафранцуску ўмееш, дурная?.. Musiu, musiu! хто musiu? Я musiu, ведаеш?

— Ды што з табою?