Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нашто-ж ты казаў гэнэралу пра французаў, што яны немцы.

— Дык ты-ж сам мне казаў…

— Але-ж трэ’ было сьцяміць, што гэнэрал і афіцэры таксама немцы.

— Дык што-ж з таго?

Войтэк замяўся.

— Тое, што хаця і яны немцы, але ня трэба ім гэтага казаць, таму што гэта нядобра.

— Ды я-ж пра французаў сказаў, а не пра іх.

— Эх, як табе сказаць… гэта таго…

Войтэк раптоўна сьціх. Ён сам відочна таксама хацеў сказаць нешта іншае, хацеў растлумачыць Бартэку, што пры немцах няварта блага гаварыць аб немцах, але ў яго неяк заблутаўся язык.



V.

Праз нейкі час пасьля гэтага, каралеўска-пруская пошта прывязла ў Пагнэмбін пісьмо гэткага зьместу:

„Хай будзе пахвалёны Езуе Хрыстус і Яго Сьвятая Маці! Найдаражэйшая Магда! Што ў цябе чуваці? Табе добра ў хаце пад пярынаю, а я тут страшэнна як ваюю. Мы былі каля вялікае крэпасьці