Старонка:Shchakatsihin Vashchanka.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гуры будуецца на контрастах чорнага й белага. Як відаць, гэта адзін з найбольш позных вытвораў Васіля Вашчанкі.

6. Нараджэньне з "Осьмогласьніка" 1730 г. Паўторана ў "Осьмогласніку" 1754 г. Разьмер 114×153 т/т. Подпіс: "Василій Вощанка рѣз".

У процілегласьць папярэдняй гравюры, напэўна, можа быць аднесена да ліку ранейшых прац магілеўскага майстра, хоць аркуш і зьмешчаны разам з больш позным "Янам Дамаскіным" у тым жа самым выданьні. Гэты факт, мажліва, тлумачыцца тым, што ілюстрацыі "Осьмогласьніка" наагул не ылі спэцыяльна для яго падрыхтаваны, і самы падбор гравюр зроблены бў тутака чыста выпадкова, - можа, нават ужо пасьля сьмерці Вашчанкі. Праўдападобнасьць апошняга дапушчэньня сьсьвярджаецца тым, што апрача дзьвёх новых гравюр (г. зн. "Яна Дамаскіна" і "нараджэньня") у "Осьмогласьніке" зьмешчаны і некаторыя адбіткі са старых дошак Вашчанк, напр. з "вадохрышча", надрукаванага ў першы раз у "Діоптры" і ў "Акафістах" 1698 г[1]. Напэўна, значыцца, у 30-х гадох XVIII сталецьця ў друкарнях ужо ня было новых дошак, рэзаных Васілём Вашчанкам, і яны карысталіся толькі старымі клішэ, як ужо друкаванымі ў папярэдніх выданьнях, гэтак і тымі, што яшчэ ніколі не друкаваліся, і былі, мабыць, знойдзены ў спадчыне ўжо памёрлага гравёра. Такім чынам, у адных і тых жа выданьнях, як напр. і ў "Осьмогласьніке", маглі быць зьмешчаны разам гравюры з розных эпох гравёрнае дзейнасьці майстра. Калі на падставе стылістычных і тэхнічных дадзеных мы адносім "Яна Дамаскіна" да ліку апошніх вытвораў Вашчанкі, - дык на падставе тых жа дадзеных "Нараджэньне" можа быць вызначана, як адна з ліку значна больш раньніх, можа нават першых яго гравюрных прац.

Аб гэтым з бясспрэчнасьцю сьведчаць шмат якія тэхнічныя асаблівасьці. Пры добра задуманай композыцыі, гравюра рэзана даволі груба, контуры ня так упэўнены, як звычайна, штрыхоўка пракладзена ня чыста. У апрацоўцы твараў няма ўласьцівай для Вашчанкі дакладнасьці. Запаўненьне галоў вала і асла простымі роўналежнымі штрыхамі прадстаўляецца відавочнай абмылкай, або неспрактыкаванасьцю.

Усё жа агулам - уся конструкцыя цалкам пабудавана амаль што дасканала. Асяродкавая група Марыі з дзіцём разьмешчана надзвычайна прыгожа і скончана, хаця фігура Марыі з дзіцём разьмешчана надзвычайна прыгожа і скончана, хаця фігура Марыі й некалькі несуразьмерная. Пры гэтым цікавай дэтальлю зьяўляецца беларускі спосаб спавіваньня маладзенца. Ня менш прыгожа апрацаваны фігуры анёлаў. Фігуры пастухоў цікавы па характару адзежы. Фігура Язэпа ўтварае добры композыцыйны акцэнт. На самай гары, у воблаку, чатыры анёлы граюць на музычных інструмэнтах. З прарыву паміж ваблакамі ліюцца дадолу прамені ад надпісу "Сэлава ввыший Бгу".

7. Антымінс 1708 г.[2]. Разьмер 39,5×30,5 сант. Подпіс: "Васілій Вощанка". Надпіс: "Бжственный І осщенный Олтаръ Гсда Бга и Спса Ншего Іс Хрста Благдтію все стого животворящаго Дха, Рукодѣ-

  1. Гл. ніжэй.
  2. Два экзэмпляры знаходзяцца ў Беларускім Дзяржаўным Музэі: №№ 5-719/22 і 3-719/23.