Перайсці да зместу

Старонка:Shchakatsihin Vashchanka.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вобразамі сьвятых. Унутры рамкі знаходзіцца загаловак: «Сія книга названная перло многоцѣнное. Составлена Кирилом Транквил: Проп: Слова Бжія Типом изо(бра)зися: Въ бгоспасаемым Градѣ Могилевѣ. Въ друкарни Максима Вощанки. Влѣ: от Рож: хва 1699». Угары над рамкай зьмешчана тройца: голуб у праменях, пад ім фігуры Ісуса і бога айца ў шырокім воблачным вянцы па бакох невялічкага кругу. Тэхніка выкананьня тая ж самая, як і ў папярэдняй гравюры, але штрыхі разьмеркаваны бліжэй адзін да другога, і нават зьліваюцца дзе-не-дзе ў плямы, што надае паасобным формам асабліва выразную плястычнасьць.

4. Загалоўны аркуш «Книги Житій Святыхъ» 1702 г.[1] Паўтораны ў «Осьмогласьніку» 1754 г. Разьмер 107×,5 — 156 тт. Подпіс: «Василій Вощанка». Гравюра малюе Яна Дамаскіна ў яго працоўным пакоі, каля стала, перад разьвіпутай кнігай. На заднім пляне ўлева знаходзіцца колюмна, паліца з кнігамі і жбаном, арачны пралёт, праз які відаць неба і хмары. Направа, над галавою Яна, сьвісае пышная драпіроўка. Стол засланы абрусам з падборам і сымэтрычнымі зборкамі. На стале каламарніца, у руцэ Яна — пяро. Значная і буйная яго фігура монумэнтальна запаўняе ўвесь асяродак гравюры па дыяганалі ад левага сподняга да правага вышняга кута. Найбольш дакладна апрацавана галава, — асабліва валасы й барада. Над галавой знаходзіцца белы німб: у ім надпіс: «с: іоанъ дамаскинъ». — У параўнаньні з папярэднімі гравюрамі ў тэхніцы выкананьня тутака можна знайсьці нешта новае. У фоне ужываецца перакрыжная штрыхоўка. У ценявых частках роўналежныя штрыхі янбы імкнуцца да злучэньня паміж сабою. У некаторых мясцох яны зьліваюцца ў даволі буйныя чорныя плямы, так што плястычны эфэкт фі-

  1. Рас. Публ. Бібл., VI. 2. № 6а.