Старонка:SLOVA.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а шоламам вычарпаць Дон. Каб ты быў, то была-бы па нагаце[1] нявольніца, а па рэзане[2] нявольнік. Ты бо можаш насуха жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сынамі.

Ты буй Рурыча й Давідзе! Ці-ж не вашыя гэта ў крыві пазлачоныя шоламы плавалі? Ці-ж не ваша дружына адважная рыкае, як туры, гартоўнымі ранена шаблямі ў полі незнаёмым? Уступіце, сябры, у залатыя страмёны за крыўду гэтага часу, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы, смелага Святаслаўліча!

Галіцкі Осмомысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на пасадзе сваім златакованым; падпёр угорскія горы сваімі палкамі жалезнымі, шлях заступіў каралю, зачыніў Дунаю вароты, шыбаючы бярэмі цераз воблакі, да Дуная суды судзячы. Грозьбы твае па землях цякуць; адчыняеш Кіеву вароты; страляеш з бацькавага пасада залатога султанаў па-за землямі. Страляй, княжа, Канчака, паганага раба, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы, адважнага Святаслаўліча!

А ты, буй Рамане і Мсціслаўле! Храбрая мысль носіць розум ваш на дзела. Высока плывіцё на дзела, з адвагай, як сокал на ветрах лунаючы, хочачы сходаці птаха ў бітве. Ёсць бо ў вас жалезныя наперснікі пад шоламамі лацінскімі. Ад іх затрасліся ўжо землі і шмат якіх краеў: Хінова, Літва, Дарамела, яцвягі і полаўцы, кінуўшы дзіды свае й галовы свае накланіўшы пад тыя стальныя мячы.

Але ўжо, княжа Ігару, аслабела сонца святло, а дзерава лісць не на добрае скінула! Па Росі і Суле гарады падзялілі, а Ігарава храбрага войска не ўваскрасіці. Дон цябе, княжа, кліча і іншых князёў заве на пабеду.

Ольговічы, храбрыя князі, утаміліся ў барацьбе. Інгвар і Усевалад і ўсе тры Імсціслаўлічы - не благога гнязда птахі шасцікрылыя! Не жэрабем пабедным сабе ўладу прыдбалі! Што-ж вашы шоламы залатыя і ляцкія шчыты? Загарадзіце полю вароты сваймі

  1. Нагат і рэзан - тагачасныя грошы.
  2. Нагат і рэзан - тагачасныя грошы.