Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пень,—ня вытрываў Максім, каб не пасьмеяцца з аб’ешчыка.

— Ты мне кпінак ня строй!—крыкнуў аб’ешчык і забегаў вокал лясьніка, як ганчак, вынюхіваючы сьляды. Улучыўшы мінуціну, лясьнік зірнуў адным вокам сабе пад ногі. У адным мейсцы, мох атхіліўся, і с-пад яго сьвяціўся сьвежы пень. Максім чуць-чуць пасунуў нагу, каб закрыць гэту лысінку. Аб’ешчык як каршун, зірнуў на лясьніка.

— А на чым ты стаіш, ягомосьцю? Максім пачуў, што ён прапаў.

— Стаю, як і пан: нагамі на зямлі — Аб’ешчык раптоўна патскочыў да лясьніка, таўхнуў яго ў грудзі і кашкянуў нагою мох.

Пень раскрыўся.

— Зладзюга! лес крадзеш, сам канцы хаваеш! — як гад, сіпеў аб’ешчык.

У адзін момант усё пазелянела ў вачах Максіма, і лес закружыўся, заскакаў. Нічога не разважаючы, размахнуўся ён, і яго цяжкая рука з голасным плескам апусьцілася на шчоку аб’ешчыка. Шапка зляцела з яго галавы, і сам ён захістаўся і паляцеў потырч носам на гэты пень. Ма-