Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці ня будзеш ласкаў зірнуць, — гаварыў тым часам аб’ешчык, прывёўшы лясьніка на тое мейсцэ, дзе колькі дзён назад стаяў дубок. Аб’ешчык добра націкаваў гэта мейсцэ, і ў яго наўперад усё было разлічэна. Нават яго далікатная прамова да лясьніка была абдумана раней, каб злосна нацешыцца с таго, як будзе выгледаць Максім Заруба, стоючы перад пнём сьсеченаго дубу. Але працягнутая рука яго так і засталася: перад німі было гладкае мейсцэ і вокал стаялі дзеравы, ды дзе-ня-дзе тырчэлі абросшые мохам даўнейшые пні. Максім пазіраў на аб’ешчыка поглядам чэлавека, каторы нічога не цяміць і чэкае тлумачэньня.

Аб’ешчык зірнуў на Максіма. Чуць значная усьмешка прабегла па губах лясьніка. Нават елкі, каторым на гэтым мейсцы было крыху прастарней, здавалася, усьмехаліся, пазіраючы на аб’ешчыка—такую дурную меў ён міну ў гэту мінуту.

— Што за чорт!—сказаў ён—тое самае мейсце, а дзе-ж пень?

— Мала тут пнёў? — спытаў Максім, стаўшы на прыкрыты мохам пень недаўна украдзенаго дубу і паказываючы рукоў на старые пні. — Ды і сам пан стаіш, як