Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ма чаго толькі ня робіць для яго. Каб не яна, то Юрку даўно-б заелі вошы. Юрка маўчаў і толькі дзівіўся, слухаючы, як многа клапоціцца аб ім мачыха і вушамі сваім ня верыў ён. Ня ужо ён такі дрэнны? Божэ мой! яго так любяць, так яго глядзяць а ён збаны варочае. Але калі яго любяць, то з якой-жэ радасьці трашчыць яго чуб? Чаго-ж па яго галаве, як па Гаману, лупіць рука мачыхі? А што сказаць пра… Э, да што гаварыць, лепш і не ўспамінаць аб гэтым. Юрка толькі пачухаўся і пашыбаваўся у свой куточэк. Развярнуўшы свой берлажок, ён скарцаваўся, прытуліў галаву да каленцэў і скора заснуў. Нацягаўшыся і набедаваўшыся за дзень, Юрка спаў крэпка, але крэпкі сон не пашкодзіў яму прысьніць такіе дзіво́ты, каторые каб апісаў, то вышла-бы цэлая кніжка. І чаго толькі яму ня снілася! Бачыў ён сваю мілую горку і хвойку на гэтай горцы. Там ён стаяў, а вакруг было так хорашэнька, так добрэнька, што нічога тагды не хацелася, ні аб чым ня думалася, только душа радавалася, і ў сэрцы штось сьпевала. Высока над лесам стаяла сонейка. Неба над ім было зацягнута чорнымі, ў гары купчастымі с чырвонымі кра-