Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьвярнулася мачыха да Юркі: — ну, скажы — не даю табе есьці? хлеба шкадую? чаго-ж маўчыш? —

— А што ён табе будзе казаць? зноў заступілася цётка: — вядома дзіця. Зажадаецца есьці, ну пойдзе шворыцца. Але ён больш ня будзе рабіць гэтаго… Ня будзеш, Юрка, лазіць, дзе ня трэба? — спытала цётка Юрку. Юрка зразу пачуў, што глаўное ужо мінулася, і ён настолькі асьмеліўся, шо выпусьціў цётчыну спадніцу і цьвёрда прамовіў:

— Ня буду. —

— Ну, вось бачыце: хлопец сам кажэ, што ня будзе шкодзіць. —

Адным словам, цётка рабіла усё, што ад яе залежала, каб толькі пагадзіць бацькоў з Юркой, і да дому пашла толькі тагды, як добра праканалася, што глаўная іх злосьць прайшла. Праўда, мачыха ешчэ доўго бубніла і гразіла Юрку, што яна ешчэ пападзе яго у свае рукі і надоўга адбярэ ад яго ахвоту варочаць збаны; гаварыла, які дрэнны хлопец Юрка, што ня ўмее цаніць сваю мачыху, каторая глядзіць яго нават больш, як сваю ўласную маленькую Дароту: і абмывае яго, і апшывае, і корміць і глядзіць, і сочыць і німа веда-