Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ніхай сабе і равесьніца, але мая—на галаве, а тваё за́ткала на шляху валяецца. і ніхто ня хочэ браць такую брыду.

— Брыда, хай брыда, а знайдзецца — не бяда, — вясёла запалашыў Нічыпар.

— Хто пытае, той ня блудзіць, — сказаў Мікола, здалёк угледзіўшы капялюш.

— Тпрру!

— Язык век па балоці скачэ і не гразьне дый ешчэ і ў Кіеў у карчму завядзе,—гукнуў і Нічыпар, так сама убачыўшы капялюш.

— Мікалай і Нічыпар пазлазілі з вазо́ў і разам працяглі рукі да капялюша.

— Ня руш: гэта мая! — асекае Мікалай і тузнуў капялюш.

— Як-то твая? — спытаў Нічыпар.

— А так мая: п’яны быў і згубіў, вярнуўся і знайшоў, ось і мая.

— А я цьвярозы быў і згубіў, дык, значыцца, мая! — упёрся Нічыпар.

— Ну, пусьці! м рвануў дужэй Мікалай.

— Фіў! — сьвіснуў Нічыпар, крэпка трымаючы капялюш.

— Ня тузай, парвеш! — злаваў Мікалай.