Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як яны плёвалі, можна было вывесьці, якое у іх было пачуцьцё.

— Можэ паднялі часамі шапку? — спытаў Мікалай, спаткаўшы трох хлопцаў: конь, воўчае мяса, спудзіўся, нёс з вярсту, і шапку згубіў, ось.

— Не, не паднялі, — атказалі, на момэнт спыніўшыся, дзяцюкі.

— Якая-ж хвароба панесла твайго каня? Ці ня выпў ён? — спытаў потым адзін.

— Можэ ты без шапкі выехаў з дому?

— Глядзі, яе даўно ужо па этапу павялі — сьмеяліся хлопцы з Мікалая.

— Я бачыў якбы шапку на шляху. Чарнелася нешта; можэ гэта твая, чэлавечэ, шапка, сказаў—ехаўшый на гэты час гаспадар с Паперні.

-- Ото дзякую, ведама мая! -- сказаў Мікалай сеўшы на воз і пагнаўшы коніка. З другога боку так сама і Нічыпар распы- тываў жанок, ці ні бачылі яго шапкі.

— А якая ж твая шапка? старая? — спытала адна.

Нічыпар паглядзеў на кабету: жартуе яна, ці не і гаворыць:

— Равесьніца тваей хустцы.

Жанчына угневалася.