Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тут. А адгэтуль ня вылезу. Што вы да мяне маеце? Ня вылезу ды і годзі. Курыць не даецё, сказаць ня хочэцэ, каму крумкачы насілі мяса… Бывайце здаровы, хлопцы! — І Арцём заварушыўся і адвярнуў голаву ў куток студні.

— Кінь яму люльку! што с п’яным зробіш? Засьне, ешчэ захлынецца, — пачуліся нягромкіе галасы.

— Арцём! Лаві! — крыкнуў Карусь, і люлька паляцела ўніз, а праз мінуту c калодзіжа стаў узнімацца сіні дымок, як пара, с катла.

— Дзе ты, Сымонка? Сымон!

— Чаго, татка?

— Ды як зваўся прарок, катораго крумкачы кармілі мясам?

— Ілля! —

— Ну, вот! даўно-б так гаварыў!

— Вылазь, татачка! — сказаў павесялеўшы Сымонка.

— Вылазь, Арцём! падурачыўся ды і будзе, — загулі і селяне.

— А вы мяне любіце? — сказаў Арцём.

— Дзіва, што любім, — атказалі мужчыны.

— Я вылезу; але калі вы мяне запраўды любіце, то павінны згадзіцца на мае