Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ўсе нявольна зірнулі на Тараса: на яго твары кожны прачытаў, што ён выдумаў спосаб выгнаць Арцёма са студні.

— Хлопцы!—сумыслу галосна загукаў Тарас, каб Арцём пачуў: вураднік прыехаў, будзе пратакол пісаць за незаконнае сабраньне, зьвярнуўшыся да Арцёма, Тарас пачаў яго лаяць і крычаць:

— Скарэй вылазь, Арцём! Што ты нарабіў тут?! Прыехаў вураднік, будзе пісаць пратакол, бо ты смуціш сяло, зьбіраеш і валнуеш селян. Вылазь скарэй і хавайся, бо напішэ, пратакол, у вастрог пасадзяць!—

— Вураднік, кажэш?—спытаўся Арцём.

— Ня ўжо-ж хто! ён! —

Арцём забаўбатаў абедзьвымі нагамі і зацягнуў:

„Адракомся ад стараго міра,
Атрасём яго прах з нашых ног“.

Селяне дружна зарагаталі.

— Марсільянку сьпевае! —

— Вось табе і Арцём! І вазьмі ты яго голымі рукамі.—

— Што мы, хлопцы, будзем цацкацца з ім? Бяры драбіны! Ніхай сядзіць!—Сказаў асаромлены Тарас Рубеж.

— Забірайце, забірайце, хлопцы!—гукнуў знізу Арцём,—бо яны мне замінаюць