Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Соціаліст.“

(З апаведаньня селяніна).


— І сьмех і беда. Галоднай куме, кажуць, хлеб на вуме. Прыслуховаліся мы, селяне, до таго, што аб зямлі гаварылі. Паявіліся у нас нейкіе доўгінькіе паперкі друкаваные — „праклямаці“. Чыталі мы іх, перачытавалі. Мне яны надта падабаліся, і цяпер ешчэ адна такая праклямація ляжыць у мяне за абразом.

Пытаю у людзей, гдзе іх можна дастаць?—„У мястэчку,“—кажуць.

Прыехаў я ў мястэчка. Зайшоў у вадно мейсца, у другое. Хаджу па рынку ды пытаю.

— Ці ня ведаеце, браткі, дзе праклямаціі прадаюцца?

— А спытай—кажэ адзін ашуканец,—вунь, у стражніка.