Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцепан перш хацеў паслаць Шлёму к чорту, ды апомніўся і стаў таргавацца.

— Паглядзі, якая паткладка — шоўк, чысты шоўк. А верх!..

Прадаў Сьцепан падрызьнікі за тры рублі.

І нічым ня можна было горш раззлаваць Сьцепана, як спытаць яго:

— Ці многа зарабіў, Сьцепан, на падрызьніках?