Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І цяпер, стоючы на парозі і бачучы як Шлёма Цырлік сваімі бруднымі пальцамі калупае кожную закарвашыну, кожную плямку на бацюшкавых падрызьніках, Сьцепан ня мог болей трываць. Адважна ступіў ён у пакой, проста ў тое мейсца, дзе стаяў Шлёма, вырваў з рук падрызьнікі і, звярнуўшыся да матушкі, спытаў.

— Колькі яны каштуюць?

— Восем рублёў, Сьцепанка. —

— Дык адлічыце з маіх грошэй: я забіраю іх! —

Сказаўшы гэта, Сьцецан кінуў на Шлёму такі пагляд, якбы хацеў сказаць:

— Шалудзька ты! Ось як купляюць людзі! — Жыдок толькі ўскінуў плечыма; усьміхнуўся і сказаў:

— Ну-э!

Сьцепан-жэ, высака падняўшы галаву, можэ першы раз за ўсё жыцьцё, вышоў с пакояў. Яму здавалася, што ён памаладзеў на цэлых дзесяць гадоў, што ён зрабіў штось важнае, і на яго пазірае цяпер увесь сьвет. А ідучы праз кухню, ён звысока зірнуў на Зосю. Хоць яна і добрая зараза, але ўсё-ж такі была нешта якбы яго жонка, хай сабе і невенчаная.

Зося зірнуўшы на тое, як высака тры-