Старонка:Rak vusach 1938.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А маруднага ліна
Выгнаў з саменькага дна.
І ўсім холаду задаў,
А нарэшце загадаў:
- Эй, вы, верхаводкі, плоткі!
Паслужыце справе, цёткі!
Заклікайце рыбу ўсю
І скажыце карасю,
Няхай вылезе з гразі,
Хай плывуць сюды язі,
Яльцы, мянтузы, кялбы.
І акунь, той гад рабы,
І сказаць яму прытым
Словам старасты маім,
Каб, спаткаўшыся са мною,
Да мяне стаў галавою!
Плоткі старасце - паклон,
І ўсе рынулі ў разгон.

V

У глыбознай бухце
Між карчак дубовых
Адбылася рыб'я
Важная намова.
Сом адкрыў сабранне,
Выступіў з дакладам.
А язь сакратарыў,,
Сеўшы з сомам радам.
- Таварышы, сябры,
Ляшчы і асятры!
Ліны і мянтузы,
Паслы ад драбязы