Старонка:Rak vusach 1938.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жыць часам і нудна,
Проста ох-ох-ох!
Гоняць нас усюды,
Ловяць нас на вуды,
Надзяць на гарох.
Ловяць невадамі,
Душаць венцярамі,
Брэднем, тапчаком.
Ох, жыццё не свята,
Горанька багата -
Лепш быць чарвяком.
Адпусціся, рача, -
Нават рэчка плача
Над сваім сынком...
Рак маўчыць зацята,
Вусам не закратаў...
Што рабіці з ім,
Развяселіць чым?

IV

- Выдаў сом такі наказ:
Склікаць сход у той-жа час
І на сходзе абсудзіць,
А наказ ён скончыў так:
Як на справу хто глядзіць,
Чым усцешыць бедака,
Засмучонага рака.
А наказ ён скончыў так:
- Будзь ты старастам, шчупак!
Каб хутчэй ва ўсе канцы
Рассылаліся ганцы!
Тут шчупак мяльнуў хвастом,
Плотак зрушыў пад кустом,