Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

МЕДНЫ КОННІК

З рускай — А. С. Пушкіна

Пецярбургская аповесць

ПРАДМОВА

(Здарэнне, апісанае ў гэтай аповесці, мае за аснову сапраўднасць. Падрабязнасці паводкі запазычаны з тагачасных часопісаў. Хто цікавіцца, можа зверыцца ў паведамленнях, якія падае В. Н. Берх.)

Уступ

На беразе пустынных вод
Стаяў ён, буйных дум палёт
Лунаў у даль. Прад ім шырока
Плыла рака, па ёй — сярод -
Плыў бедны човен адзінока.
Па мшыстых, топкіх берагах
Чарнелі хаты ў хмызняках,
Прытул убогага чухонца;
І лес, які не знаў ў вяках,
10 Туманам схованага сонца,
Вакол шумеў.
І думаў ён:
Адсюль гразіць мы будзем шведу,
Тут стане горад з бегам дзён
Назло пышліваму суседу.
Прыродай суджана даўно
Ў Еўропу высеч тут акно,
Нагою цвёрдай стаць пры моры.
Сюды праз новыя шляхі
20 Ўсе ў госці прыплывуць сцягі,
І забалюем на прасторы.

І горад после сотні год,
Краін паўночных цуд і дзіва,
З гушчынь лясоў, з дрыгвы балот
Узнёсся пышна, гардаліва.
Дзе ўперад фінскі рыбалоў,
Няшчасны пасынак прыроды,
Адзін ля нізкіх берагоў
Кідаў ў нязведаныя воды