Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

30 Стары свой невад, там цяпер
Па берагах на ўвесь бязмер
Паўсталі ўместа ўбогіх хатаў
Палацы, вежы; караблі
Гурбой з усіх канцоў зямлі
Плывуць да прыстаняў багатых.
Граніт адзеў бакі Нявы;
Масты навіслі над вадамі,
Цёмна-зялёнымі садамі
Зазелянелі астравы.
40 І прад малодшаю сталіцай
Старая змеркнула Масква,
Як перад новаю царыцай
Парфіраносная ўдава.

Люблю цябе, Пятра тварэнне,
Люблю твой строгі, стройны від,
Нявы дзяржаўнае цячэнне,
Берагавы яе граніт,
Узор тваіх чыгунных кратаў,
Начэй задумлівых тваіх
50 Празрысты змрок, бліск цемнаваты,
Калі ў пакоі сярод кніг
Пішу, чытаю без лампады,
Гляджу на сонныя грамады
Пустынных вуліц, як блішчыць
Адміралцейскі ў высях шпіц,
Як не пускаючы начную
Надоўга цьму на небе жыць
Адна зара спяшыць другую
У час кароткі замяніць.
60 Люблю зімы тваёй суровай
Снягі, марозы, даляў глуш,
Бег санкаў ўздоўж Нявы лядовай,
Дзявочы твары ярчэй руж.
І блеск, і шум, і гоман балаў,
А ў вечар халастой гульні
Шыпенне пеністых бакалаў
І пуншу сінія агні.
Люблю рухавасць ваяўнічу
Пацешных Марсавых палёў,
70 Пяхотных войскаў і канёў
Так аднастайнае вялічча,
Ў іх зыбкім маршавым страі
Шматкі сцягоў, сцягоў пабедных,