Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

545. Не любіць гаспадарка (хаджайства) двое пар ботаў (чобат) насіць. Янк. М., 23.

546. Два каты ў адном мяшку не месцюцца. Нос., 33; Fed., 150. Вар.: Нос., 26; Fed., 183.

а) Два каты ў адным мяшку не пагодзяцца (не памірацца). Pietk., 327; Зах., 252.

б) У адным мяшку два каты не ўсе́дзяць. Сержп., 29.

в) Тры каты ў мяшку не тоўпяцца. Вучні, 1962 8.2.43.

г) Два каты на адным сале не месцяцца. Цар., 242, Рэч.

д) Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца. Нос., 33; Дуб., 16.

е) Два мядзведзі ў адной мярлозе не ляжаць. Дуб., Нар., 2.

ж) У адной мярлозе два мядзведзі не ўжывуць. Ром., Бел., I, 292.

547. Не кайся рана ўстаўшы, замоладу ажаніўшыся. Tyszk., 415; Czeczot, 112. Вар.: Нос., 98; Ляцкий, 26; Булг., 177; Дуб., 43; Fed., 322; Цар., 245, Мінск; 1961, Брасл. 13.9.5; А. Ліс, 1965, Смарг.; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46.

а) Рана ўстаўшы, то не кайся, і рана жаніўшыся. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.

б) Не будзеш каяцца, рана ўстаўшы і маладым ажаніўшыся. Pietk., 397.

в) Ні ранняй сяўбы, ні маладой жаніцьбы не кайся. Fed., 277.

г) Не кайся рана ўстаць і рана замуж пайсці. К. Кузняцова, 1963, Леп. 8.1.80.

548. Хто малады ажаніўся, той не акпіўся. Сержп., 63.

549. Ажаніцца, як і паміраць, не спяшайся. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3.

550. Жаніцца — не ляніцца; жаніўшыся — не каяцца. Дуб., Нар., 1. Вар.: Нос., 41.