Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


а) Хай таго вала воўк з’есць, што кароўка б’е. Мін.-Мал., 1970, 168, Уздз.

530. Дзе баба панам, там чорт камісарам. Fed., 12.

531. Дзе баба жондзіць, там хата блондзіць. 1961, Брасл. 13.9.5.

532. Бабскі лад. Tyszk., 426.

533. Калі бабскі строй, то кепскі пакрой. Ляцкий, 16.

534. Будзеш па маёй дудцы скакаць. Fed., 84.

535. Трапіла мяккае дзерава на цвёрдую сакеру. Fed., 313.

536. Калі даўся запрагчы, то дайся й паганяць. Ляцкий, 16.

537. Шчасліў ты, чалавеча, што ўзяць у цябе не́ча. Ляцкий, 61.

538. Шумеў бы і я, калі б жонкі не баяўся. Ляцкий, 61.

539. Усяк знай сябе, указывай дома. Ром., Зап., I, 215.

540. Не схіліўся ён мне, то я яму. Fed., 273.

541. Ва ўсякай хаты па печкі, а ў другой і дзве. Аним., 262.

542. Гдзе двое гаспадаруюць, там парадку мала. Нос., Слов., 120.

543. Дзе гаспадароў многа, там толку мала. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.

544. Дзе многа на куце сядзіць, там мусіць мыш галодна быць. Tyszk., 418; Шпил., 178; Нос., 33; Ляцкий, 7.