Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

395. Сам бог рад, калі ў сям’і лад. Дуб., 54.

а) Дзе згода, там сам бог жыве. Fed., 353.

396. Згода лепша, як нязгода. Fed., 354.

397. Там, дзе згода, заўсёды добрая прырода. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.

398. Згода будуе, нязгода руйнуе. Fed., 354; Г. Зублевіч, 1965, Маст. 13.10.27.

399. Нашто клад, калі ў сям’і лад. Ром., Зап., III, 227. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

400. Лепш драўляная згода, чымсь залатая сварка. Дуб., Нар., 8.

а) Лепей лычны мір, чымся раменная свара. Янк., 73.

401. Дзе няма згоды, там няма ладу. Мін.-Мал., 1970, 160, Пух.

402. Калі мае не ў лад, то я з сваім назад. Dybow., 182.

403. Лад дык лад, а не — дык няма чаго і гарод гарадзіць. Янук., 30.

404. Дружная сям’я і ад бога ўкрадзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. Вар.: М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.

405. Зна́емся ў дому, зна́емся і ў людзях. Дуб., 22; Нос., 49.

406. Мужык ды баба — адна ра́да. Ляцкий, 21.

а) Дзед а баба — адна рада. Fed., 93.

б) Мужык і жонка найлепшая сполка. Fed., 192.

в) Мужык і жонка — адна кішонка. Fed., 192; Сцяшк., 598, Гродз.