Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

380. І воўк дружыны кліча. Fed., 339.

381. Адзін і воўк за гарою выець. 1961, Брасл. 13.9.5.

382. Адзін, ды нелюдзін. Ром., Бел., I, 305.

а) У каго адзін — той нелюдзін. М. Гваздзёў, 1965, Арш. 8.1.94.

383. Удваіх добра і жабраваць пайсці. Fed., 90.

384. Хай нашы анучы будуць у кучы. Мін.-Мал., 1970, 168. Уздз.

а) У каго адзін — той нелюдзін. М. Гваздзёў, 1965, Арш. 8.1.94.

383 Удваі добра і жабраваць пайсці. Fed., 90.

384. Хай нашы анучы будуць у кучы. Мін.-Мал., 1970, 168. Уздз.

385. Хоць худое, да ўдвое. Добр., Смол., 131.

386. Што два, то не адзін. Т. Багдэвіч, 1963, Воран. 13.10.6.

а) Што чатыры рукі, то не дзве. Fed., 266.

387. Адзін, ды ладзі́н. 1961, Брасл. 13.9.5.

а) Адзін, да ла́дзен. Нос., 118.

388. Адзінокаму мужыку, як курыцы: ідзе ні капануў, дак і ўклюнуў. Добр., Смол., 106.

389. Ні сена, ні аброку, ні бабы пры боку. Fed., 276.

390. Адна толькі галава на плячах. Нос., 119.

391. Адна галава не бядна, а калі й бядна, дык адна. Дуб., Нар., 2; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.

392. Адна галава не бядна: лёг — сагнуўся, устаў — страпянуўся. Добр., Смол., 106.

393. Адна галава — добра, дзве — лепш, але хай адна разважыць і наважыць. Янк., 180.

394. Адзін дасуж, да не дуж. Сержп., 6.