Старонка:Pesni galby 1910.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ДУМКІ.

Ой, вы, думкі, думкі,
Сэрца майго раны!
Ці вы мае дзеці,
Ці вы кім насланы?

Што ж вы закруцілісь
Віхрам нада мною,
І німа ніколі
Мне ад вас пакою?

Рад бы я ня думаць
І не знацца з вамі,
Ды без запытаньня
Плывеце вы самі.

Плачэ маё сэрцэ
Хоць без сьлёз, ды горка,
Як пачнецца ваша
Смутная гаворка.

І на маю душу
Леглі вы туманам,
Закруціўшысь роем,
Смутным караванам