Старонка:Pesni galby 1910.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Ӯюцца думкі, томяць грудзі—
Хочуць песьняй стаць лагоднай,
Мілым дзіцяткам маім.
Трудна з імі жыць замкнута,
Ӯ ночнай хараніць цішы.
Цесна думкам, цесна бедным,
Хочуць выліцца з душы.
Ӯюцца думкі смутным роем,
Хочуць выбіцца на сьвет.
Лійцесь думкі, сэрца дзеці,
На паперку кіньце сьлед!