Старонка:Paulinka.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 6 ———

гэта песьня вінавата. Даліпантачкі, аніяк не магу сама з сабой да ладу прысьці. А ну, на шчасьце зачну другую. Якую-ж бы тут? Ага!.. (Пяе).

Дый чаго-ж ты, дуб зялёны,
Пахінаешся?
Дый чаго-ж ты, мой міленькі,
Задумляешся?

(Пяючы, падходзе к вакну і паглядае, пасьля ізноў садзіцца). А ўсё такі нешта ня цікава на сэрцы. І чаго яму бедненькаму не стае? Піць і есьці, дзякаваць Богу, хватае; часам татка дае грошы і на сукенкі... Чаго, чаго, здаецца, тут хацець?.. Ох, ох, як-жа маркотненька! Прост, хоць зьбірай манаткі ды йдзі ўпрочкі з хаткі. Ужо вечарэе: зараз ня будзе як шыць, а трэба сягоньня канешне кончыць. Заўтра Пакровы... у Міхалішках кірмаш... Эх, эх! каб хаця той прышоў, каго так хочацца сягоньня пабачыць. (Садзіцца пры вакне і пачынае ізноў, шыючы, пець).

Ой, ляцелі гусі дый над Беларусьсю,
Селі яны, палі на сівым Дунаю!
Селі яны, палі, ваду замуцілі,
Дый нас маладзенькіх з сабой разлучылі.
Бадай тыя гусі марна запрапалі,
Як мы любіліся — цяпер перасталі.

(Паглядзеўшы ў вакно). Ну, ужо няма як саўсім без агню шыць! Зараз трэба запаліць лямпу. Цямнее і цямнее, ночка набліжаецца, а яго — як няма, так няма! А шчыра абяцаўся шэльма напэўна прыйці. (Шукае запалак і запалівае лямпу). І што гэты тата да яго мае? З таго часу, як даведаўся, што ён на мяне мілым вокам паглядае, — ўсё роўна, як чорная котка між імі перабегла. Ён то нічога, але тата — дык жыўцом-бы яго зьеў. Ну, але тата сваё, Якім сваё, а я — сваё. Пагля-