Старонка:Paulinka.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 7 ———

дзім, чый верх будзе: таткаў, ці мой, ці яго? (Падумаўшы). Казаў — прыдзе сягоньня, каб там і ліха гарэла. „Трэба, кажа, сякую, ці такую зрабіць пастанову. Мы, кажа, ня дзеці, — маем свой розум і можам сабой пакіравацца. Толькі ты, кажа, Паўлінка, павінна на гэта прыстаць канешне, бо іначай, кажа, згінем, як рудыя мышы“. (Ускочыўшы). Ай! нехта ідзе. Ён, ён, напэўна ён!!

Зьява II. Паўлінка — Якім.

ЯКІМ. Вось і я — як тут быў! Добры вечар ясьне-пекнай паньне Паўлінцы. Што, золатца маё ненагляднае, прачакалася трохі мяне, ненавісьніка? (Глянуўшы на бакі). А ці нікога няма? (Гаворачы, падбліжаецца к Паўлінцы, вітаецца і хоча абняць яе).

ПАЎЛІНКА (баронячыся). Ой, ой! памалу. Ўсе дома, ўсе дома. Толькі ў Якіма ня ўсе дома, бо по-начы ходзе да маладых дзяўчат. Дадуць, дадуць зараз пытлю старыя. (Тупаючы нагой). Пазваленьне ёсьць гэтак позна прыходзіць?

ЯКІМ (садзючыся). Ёсьць, ёсьць, мая ты сакатушка, шчабятушка! Кажы толькі хутчэй, галубка мая бяскрылая: тата твой дома, ці не? Бо-ж сама ведаеш, якая ў нас з ім страшэнная любасьць.

ПАЎЛІНКА (садзючыся за шыцьцё). Ой, чаму-ж ня ведаю? Як між катом і сабакай, якраз. Але, але сьмела будзь як у Бога пад прыпечкам. Паехалі абое на торг і пэўна позна вернуцца, бо маюць трохі сяго-таго да праданьня і маняцца сякія-такія зрабіць пакупкі. Бачыш, заўтра мае быць трохі гасьцей з кірмашу.

ЯКІМ. Та-а-к! Значыцца, ты кшталтам, вечарынка будзе?