Старонка:Nashy dni 1937.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вы — прыкрыя плямы, вы — шэрая цень.
Што цмяніць наш сонечны дзень.

Вы роблены горам, бядачай рукой —
Пара вам, пара на спакой.
А ваша убоства, сэнс даўніх падзей,
Пакажа нам заўтра музей.

Замест-жа хібарак, панылых цямніц,
Наставім — прыгожых святліц.
Аздобім садамі, дамо ім прастор
На наш, на совецкі ўзор.

Каб вока ласкалі і ўтульны былі:
Мы-ж людзі свабоднай зямлі.
Няхай заграніца, зірнуўшы на нас,
Адчуе, што значыць калгас.

25/IX 1935 г.

|}