Старонка:Nashy dni 1937.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось так і жылося
Пад богам і панам,
Ды ўспомніў Кастрычнік
Пра нас занядбаных.

Жахнула маланка
Нясцерпнага гневу,
Агнямі прабегла
Грымотнага спеву.

Апалі туманы,
Смуга векавая,
І вышла ў прасторы
Дарога крывая.

Змоўкла сёння песня ліхаты, жалобы,
Рухнула закляцце вякоў.
І мы сталі людзі, знатныя асобы
Настаяшчай маркі і не нізкай пробы.
Хоць мы дзеці простых бацькоў.
А „мужык“, як мера ганьбы і знявагі,
Кануў вечным правам і квіт.
Мы — народ калгасны, вольныя трудзягі
І зямлі Совецкай горда носім сцягі,
Новае аблічча ў нас, від.
Самі брыгадзіры, самі аграномы —
Партыя дала нам права.
З партыяй прайшлі мы навальніцы, громы,
Страсянулі крэпка панскія харомы.
Біліся з панамі, як львы.