Старонка:Nashy dni 1937.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заліты крывёю руіны Чапэі…
Цікавы малюнак дарэмны.
І моўчкі бяздушна глядзіць на падзеі
Сэтльмэнт, квартал чужаземны.

А там, у Жэневе, славутая ліга
У вочы пускае туманы,
І покрыва міру, як сцёртая кніга,
Раз‘едзена моллю на раны.

Таварышы, слухай! Шакалы ў паходзе,
Учулі сцярвятнікі трупы.
Сусветны разбойнік, культурнейшы злодзей
Падносіць агонь пад халупы.

Ненавісць і злоба заслала ім вочы,
Бо чуюць, што песня іх спета…
Чырвонаармеец, калгаснік, рабочы!
На варту краіны Советаў!

1932 г.

|}