Старонка:Nashy dni 1937.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ВАРТУ

Крывавыя здані, агністыя бляскі
Фарбуюць манчжурскае неба.
Шакал ненаедны зубамі заляскаў
Ад Токіо і да Сасеба.

Мільёны няшчасных працоўных Кітая
Асуджаны шайкай бандытаў.
Сталіц еўрапейскіх прадажная зграя
Далары бярэ за забітых.

Жандар азіяцкі, японскі пражора,
Ашчэрыўшы воўчыя зубы,
Рве цела Кітая і з сушы і з мора,
Шаленствам запеніўшы губы.

Ён — рыцар „парадку“. Берлін і Варшава
І іншыя цэнтры „культуры“
Авансам вітаюць японца-удава,
Абы ён Советы разбурыў.