Старонка:Nashy dni 1937.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У вясёлках,
У блісканні
Заірдзела
Увосень ранне
У агністых,
Палкіх словах
Прамяністасць
Далеч новых.

У бунтарскай завірусе
Быў ратунак
Беларусі.

Край вышаў з цёмных нетраў
У подыхах віхуры,
Ачысціла паветра
Кастрычніцкая бура.


∗     ∗

Замоўкнуў звон хаўтурны
На старых капліцах,
Забурлілі бурна
Новыя крыніцы,

Загулі заводы,
Трактары ў калгасах
Гімны пра паходы
Рабочага класа.