Старонка:Nashy dni 1937.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕД-КАЛГАСНІК

Калгасная хата. Багоў ані следу.
Угоднік святы Мікалай
Не рупіць сягоння калгасніку-дзеду —
Газеты яму падавай.

На сценах — выдатныя, здольныя людзі —
Ударнікі і правадыры,
Што волі імкненне да радасці будзяць,
На землю рай зносяць з гары.

І дзед гэтак сама не лыкам падшыты:
Ударнік. Яму, батраку,
Сам маршал Будзённы, яздок знамяніты,
З падзякаю ціснуў руку.

У дзеда на стайні такія ўжо коні,
Што хоць з іх малюнкі пішы,
А сядзеш, і вецер цябе не дагоніць,
Як бура прамчыць па шашы.